Мяне заўсёды хвалявала
пытанне, чаму ў Беларусі так мала чалавек размаўляюць на роднай мове. І чаму яе
распаўсюджванню нададзена няшмат ўвагі. Вырашыўшы выправіць гэта ўпушчэнне, а
таксама праверыць як сучасная моладзь ставіцца да роднай мовы, я стварыў
беларускамоўную суполку Ўкантакце.
Назва павінна быць простай і
зразумелай, і я выбраў яе такой “Я
♥ беларускую мову”. Вызначыўся і з напаўненнем: для пачатку гэта будуць цікавыя і яскравыя здымкі пэўных прадметаў,
казачных персанажаў, жывёл і раслінаў падпісаных па-беларуску. Гэта, мусіла
спрыяць запамінанню новых беларускіх словаў у тых, хто ня карыстаецца мовай
штодзенна, алё хацеў бы яе вывучыць.
Адразу я папрасіў ўступіць у суполку
некаторых сяброў. Каля 10 зацікаўленых чалавек далучыліся ўжо за адзін вечар.
Што ж, нядрэнна для пачатку. Наступны этап, складаўся ў актыўнай рэкламе
суполкі ў іншых беларускіх пабліках з вялікай колькасцю людзей. У паведамленні
я прасіў ўступаць да яе тых людзей, якія любяць
беларускую мову, і прыкладаў да яго адну з фота сваёй суполкі.
На наступны дзень я быў нямала здзіўлены тым, што колькасць удзельнікаў
павялічылася да сотні. Але самае галоўнае, людзі сталі ставіць шмат лайкаў і
распавядаць пра запісы суполкі на сваіх старонках! Натхніўшыся такім пачаткам,
я з падвоенай энергіяй пачаў раскручваць групу, за тыдзень яна налічвала ўжо
300 чалавек.
Наведвальнасць расла, лайкаў
і каментароў з'яўлялася ўсё больш і больш. Праз 10 дзён, да свайго здзіўлення, я заўважыў што пра маю групу з'явіўся артыкул
на сайце тэлеканала “БелСат”, які тут жа размясціла і газета “Наша Ніва”. Аб такой
папулярнасці я мог толькі марыць!
Дзякуючы гэтаму, аб суполцы даведалася яшчэ больш людзей і за суткі далучылася
больш за 200 чалавек! На дадзены момант за месяц існавання у групе складаецца каля паўтары тысячы ўдзельнікаў, але самае цікавае,
гэта іх
адваротная сувязь. Яны вельмі актыўна
абмяркоўваюць многія запісы, спрачаюцца аб пераводзе некаторых слоў,
захапляюцца беларускім варыянтам перакладу і пачалі самі прапаноўваць свае
фатаграфіі з
беларускімі цікавымі словамі.
Трэба дадаць, што падобных суполак аб беларускай мове з’яўляецца ўсё больш.
Некаторыя, напрыклад, настолькі буйныя, што маюць больш за сотню тысяч
удзельнікаў. Вось найбольш вялікія з іх:
- Lit.bel. (101 000 удзельнікаў)
- Беларускія рагатулькі | Коміксы (15 600 удзельнікаў)
- Жарты па-беларуску (8 800 удзельнікаў)
- Па-беларуску (5200 удзельнікаў)
- Я мару ... (2 000 удзельнікаў)
- Беларуская мова (3200 удзельнікаў)
- Белорусский язык | Беларуская мова (3800 удзельнікаў)
- Беларускі дэматыватар (3250 удзельнікаў)
- Сапраўдная беларуская лаянка, ХРЭН ТАБЕ Ў ВОЧЫ! (2400 удзельнікаў)
-
Я ♥ беларускую
мову (1 500 удзельнікаў)
Як аказалася моладзь не адвярнулася ад беларускай гаворкі, варта толькі
падаць родную мову як-небудзь нестандартна, ярка (хоць бы ў форме прыгожых
малюнкаў падпісаных па-беларуску) і яна будзе імкліва набіраць папулярнасць. І
дапамагчы гэтаму можа любы чалавек нават праз сваю старонку ў сацыяльнай сетцы.
Што наконт мяне, то стварэннем суполкі я не абмежаваўся і зрабіў адзіны ў
Беларусі сайт аб англійскім футболе на беларускай
мове, які толькі-толькі пачаў набіраць папулярнасць і аб якім ужо паспела напісаць Наша Ніва.
Игорь Лосик



Комментариев нет:
Отправить комментарий