пятница, 28 сентября 2012 г.

Глеб Лабадзенка правёў заняткі для маладых баранавіцкіх журналістаў


Вядомы беларускі журналіст у мінулую суботу прыехаў са сталіцы спецыяльна для таго, каб пазнаёміць удзельнікаў Школы маладога журналіста з мультымедыя.




Удзельнікі школы высветлілі, что выкарыстанне фота, аўдыё і відыафайлаў партэбна журналістам для таго, каб зрабіць свае матэрыялы больш рэалістычнымі і зацікавіць аўдыторыю.


Яшчэ, як падкрэсліў Глеб, прафесійнае валоданне мультымедыя дапаможа журналісту атрымаць больш грошай за сваю працу (а сёння гэта немалаважна!).


Усесь час вучні ўважліва слухалі, запісвалі галоўнае і самі рабілі ўсё тое, што прапаноўваў ім Глеб.


Журналісты-пачаткоўцы фатаграфавалі адзін аднаго, здымалі відыа, працавалі з рэдактарам фотаздымкаў, рабілі мантаж аўдыя і відыафайлаў.


Удзельнікі школы з задавальненнем праглядалі зробленыя імі відыасюжэты, вучыліся размяшчаць іх у інтэрнэце.


Напрыканцы заняткаў усіх зацікавіла прапанова Глеба запісаць голас кожнага на дыктафон. Ужо крыху стомленыя рабяты весела смяяліся, калі праслухоўвалі тое, што самастойна змантавалі.


Маладыя баранавіцкія журналісты не толькі атрымалі веды, якія спатрэбяцца ім у будучыні, але і станоўчыя эмоцыі, пазітыўны настрой ад практыка журналіста Глеба Лабадзенка.

ВОЛЬГА ШЫРОКАСТУП, Баранавіцкая ШМЖ.


Комментариев нет:

Отправить комментарий