Надвор'е ўвесь дзень паказвала свой характар.
То ззяла яркае сонейка,
то
дзьмуў моцны вецер, то пачынаўся маленькі дожджык. Але галоўным цудам і без таго капрызнага дня сталі маленькія белыя сняжынкі.
Снежная завіруха то пачыналася, то заканчвалася. Ды толькі асенняе сонейка бязлітасна знішчала ўсе спробы зімы прыйсці раней свайго часу.
Вольга Шырокаступ, ШМЖ


Комментариев нет:
Отправить комментарий